Лукашэнка ўзяў адыёзнага генерала Муравейку ў сваю адміністрацыю
4- 28.09.2026, 12:18
- 2,900
Былы начальнік Генштаба запомніўся вар'яцкімі заявамі
Лукашэнка прызначыў Паўла Муравейку намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі. Да гэтага ён займаў пасаду начальніка Генштаба — першага намесніка міністра абароны.
На месца Муравейкі ў Генштабе прыходзіць Уладзімір Белы. Раней ён быў намеснікам міністра абароны.
Экс-начальнік Генштаба Беларусі запомніўся вар'яцкімі заявамі. У 2023 годзе Муравейка заявіў, што Беларусь мае права «прарубіць калідор» праз Літву сілай зброі ў адказ на санкцыі. Паводле яго версіі, Літва фактычна забараніла перамяшчаць беларускія тавары праз мяжу, і гэта ён назваў эканамічнай агрэсіяй.
У гэтым жа годзе Муравейка пагражаў ужыць ядзерную зброю.