Рэактыўны дрон РФ упаў паблізу мяжы Украіны з Польшчай
- 28.09.2026, 19:26
Пашкоджаны пункт пропуску «Ягадын».
Ля ўкраінска-польскай мяжы адбыўся «прылёт» расійскага рэактыўнага беспілотніка. Пра гэта РБК-Украіна паведамілі інфармаваныя крыніцы.
Першапачаткова маніторынгавыя Telegram-каналы напісалі, што расійскі беспілотнік падлятаў да пункта пропуску «Ягадын». Пры гэтым Паветраныя сілы ЗСУ пісалі, што варожы дрон зафіксавалі на Валыні, ён ляцеў у бок мяжы з Польшчай.
Паводле інфармацыі суразмоўцы, пападання расійскага дрона ў пункт пропуску «Ягадын» не было.
Са свайго боку Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы папярэдзіла, што ў сувязі з расійскай атакай на заходнія вобласці Украіны ў паветра паднялі польскую баявую авіяцыю.
«Наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны і радыёлакацыйнай выведкі прыведзены ў стан гатоўнасці», — удакладнілі польскія вайскоўцы.
Таксама ў Люблінскім ваяводстве прагучаў сігнал паветранай трывогі.