У аэрапорце Мінска запрацаваў сэрвіс па дастаўцы багажу па Мінску і вобласці
1- 29.09.2026, 20:14
Замовіць паслугу можна анлайн або ў аэрапорце.
Сэрвіс па дастаўцы багажу пасажырам запрацаваў у Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведаміла прэс-служба паветранай гавані.
Пасажыры цяпер могуць перадаць свой багаж або ручную паклажу супрацоўнікам сэрвісу, а тыя даставяць сумкі да аэрапорта, вакзала, офіса, кватэры, гатэля або іншай лакацыі. Замовіць паслугу можна анлайн або ў аэрапорце.
«Стойка прыёму багажу размешчана насупраць стужкі яго выдачы ў зоне прылёту саюзных рэйсаў (сектар 5–6). У зоне міжнародных прылётаў пасажыраў таксама будуць сустракаць супрацоўнікі сэрвісу. Для тых, хто вылятае, перадача багажу ў аэрапорце арганізаваная ў зоне рэгістрацыі пасажыраў», — паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта.
Кошт паслугі залежыць ад колькасці месцаў, вагі і аб'ёму багажу. За дастаўку ручной паклажы просяць 39 рублёў за адзін прадмет і па 9 рублёў за кожны наступны. Падвоз чамадана будзе каштаваць 39 рублёў за першую сумку і 19 рублёў за кожную наступную.
На першым этапе сэрвіс будзе працаваць у Мінску і вобласці.