Пад Гроднам егер застрэліў паляўнічага
10- 3.09.2026, 13:05
- 2,254
Няшчасны выпадак на паляванні.
У Гродзенскім раёне 51-гадовы егер, паводле дадзеных Следчага камітэта, выпадкова застрэліў свайго 48-гадовага знаёмага. Прычынай трагедыі стала тое, што мужчына паклаў зараджаны карабін сабе на калені, не паставіўшы зброю на засцерагальнік.
Увечары 2 верасня кампанія мужчын адправілася ў лес на дазволенае паляванне. Заўважыўшы касулю, паляўнічыя пачалі рыхтавацца да стрэлу, аднак у гэты момант егер выявіў, што ў прыцэле разрадзілася батарэйка.
Мужчына вярнуўся да аўтамабіля, сеў на месца кіроўцы і паклаў зараджаны карабін сабе на калені. Калі ён здымаў ахоўны каўпачок з прыцэла, адбыўся выпадковы стрэл.
Куля трапіла ў яго 48-гадовага знаёмага, які ад атрыманых траўмаў памёр, паведамілі ў Следчым камітэце.
У дачыненні да егера распачата крымінальная справа па факце прычынення смерці па неасцярожнасці.