Беларуска атрымала ўнушальны падатак за «раскошнае» аўто
- 4.09.2026, 14:55
Нават з 50-працэнтнай зніжкай для шматдзетнай сям'і сума аказалася ўражваючай.
Уладальніца BMW X7 з Беларусі атрымала паведамленне аб сплаце транспартнага падатку і падзялілася сумай у Threads. За аўтамабіль 2020 года ёй налічылі 1265 рублёў.
«Транспартны падатак. 1265 рублёў за год. І гэта са зніжкай 50%. Машына 2020 года», — напісала жанчына і паказала электронную квітанцыю.
Пазней яна ўдакладніла, што 50-працэнтную пільгу атрымала як маці ў шматдзетнай сям'і.
Wyświetl w Threads
Сума выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў. Сама ўладальніца аўтамабіля распавяла, што раней плаціла каля 140 рублёў, таму новае налічэнне стала для яе нечаканым.
«Проста раней былі сумы 140, сталі 1265. Я думаю, вы б таксама афігелі, як паднялі ўсё гэта», — адказала яна аднаму з каментатараў.
Некаторыя карыстальнікі вырашылі, што жанчына хутчэй хваліцца дарагім BMW, чым скардзіцца на падатак.
«Вы BMW хваліцеся ці на падаткі скардзіцеся? Вы ўжо вызначыцеся як-небудзь, нам за вас радавацца ці спачуваць?» — напісаў адзін з іх.
Іншыя таксама здзівіліся памеру налічэння і нават усумніліся, што такая сума магла прыйсці за адзін год.
«Што за лухта? Можа, гэта за пару гадоў?»
«Нейкая лухта. Няма такіх ставак падатку, і ён лічыцца ад вагі машыны, а не ад яе ўзросту».
Былі і тыя, хто палічыў высокі падатак справядлівай платай за дарагі аўтамабіль.
«Купі „Джылі“ і не ной пра падатак».
«Нармальна так, за статус давядзецца заплаціць дзяржаве».
«Ну, вы заплацілі падатак на раскошу, ды яшчэ і за паўгода».
Знайшліся і іншыя ўладальнікі дарагіх аўтамабіляў, якія атрымалі буйныя налічэнні. Адзін з карыстальнікаў паказаў квітанцыю на 1847 рублёў за Audi RS Q8.
«Таксама сёння прыйшоў. RSQ8», — напісаў ён.
Яшчэ адзін аўтамабіліст паведаміў, што за восем месяцаў валодання машынай яму налічылі 1220 рублёў.
Пільга ў памеры 50% па транспартным падатку ў Беларусі прадугледжана, у прыватнасці, для бацькоў у шматдзетных сем’ях.
BMW X7 уваходзіць у пералік аўтамабіляў падвышанай камфортнасці, аднак павышаная стаўка транспартнага падатку прымяняецца пры выкананні ўстаноўленых заканадаўствам умоў, у тым ліку звязаных з узростам аўтамабіля.