Уіткоф і Кушнер упершыню прыбылі ва Украіну
1- 6.09.2026, 14:08
- 1,610
Гэта адбылося на наступны дзень пасля візіту амерыканскай дэлегацыі ў Маскву.
Спецыяльныя пасланнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткоф і Джарэд Кушнер у нядзелю, 6 верасня, упершыню прыбылі ва Украіну.
Як перадае карэспандэнт УНІАН, сустракалі амерыканскіх прадстаўнікоў з цягніка кіраўнік Офіса прэзідэнта Кірыл Буданаў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Украіны Рустэм Умераў, кіраўнік фракцыі «Слуга народу» ў Вярхоўнай Радзе Давід Арахамія.
Як вядома, напярэдадні прадстаўнікі амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа здзейснілі візіт у Маскву, дзе сустрэліся з расійскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным. Мэтай іх візіту былі перамовы аб заканчэнні вайны ва Украіне.