6 верасня 2026, Нядзеля, 15:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве, акрамя амерыканскай дэлегацыі, знаходзяцца прадстаўнікі еўрапейскіх партнёраў Украіны

2
У Кіеве, акрамя амерыканскай дэлегацыі, знаходзяцца прадстаўнікі еўрапейскіх партнёраў Украіны
Фота: Getty Images

Яны таксама далучацца да перамоваў.

У нядзелю, 6 верасня, у Кіеве, акрамя спецпрадстаўнікоў прэзідэнта ЗША, таксама знаходзяцца таксама прадстаўнікі еўрапейскіх партнёраў Украіны. А менавіта — Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі.

Пра гэта заявіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыл Буданаў, публікуючы кадры сустрэчы амерыканскай дэлегацыі.

«Рады вітаць у Кіеве амерыканскую дэлегацыю на чале са Стывенам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам. Наперадзе насычаны дзень і важныя перамовы. У Кіеве таксама знаходзяцца прадстаўнікі нашых еўрапейскіх партнёраў: Францыі, Вялікабрытаніі і Германіі», — гаворыцца ў апісанні да відэа.

Буданаў дадаў: «Мы ўсе разам працуем дзеля дасягнення справядлівага і трывалага міру для Украіны».

Агенцтва Reuters паведамляе, што ў Кіеў прыбылі дарадцы па нацыянальнай бяспецы Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі.

Крыніца не ўдакладніла, у якіх менавіта сустрэчах яны возьмуць удзел.

Тым часам прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў пра пачатак перамоваў.

Амерыканская дэлегацыя прыбыла ў сталіцу Украіны цягніком. Сёння ж чакаецца сустрэча са спецпасланнікамі прэзідэнта Украіны. Больш за тое, у ёй возьмуць удзел і еўрапейскія чыноўнікі. «Да перамоваў з Уіткофам і Кушнерам сёння таксама далучацца некаторыя нашы прадстаўнікі еўрапейскіх партнёраў, у прыватнасці брытанскія», — паведаміла ўкраінская журналістка Юлія Забеліна.

А 13:30 па мінскім часе яна пацвердзіла, што сустрэча амерыканцаў з Зяленскім ужо пачалася. «Пазней адбудзецца сустрэча з дарадцамі з Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі», — дадала яна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках