Расіяне паднялі ўдарны верталёт падчас атакі на Разанскі НПЗ
1- 6.09.2026, 15:46
- 1,238
Але дроны ўсё роўна даляцелі да мэты.
У ноч на 6 верасня аператары 1-га асобнага цэнтра БпС і 414-й асобнай брыгады «Птахі Мадзяра» разам з іншымі падраздзяленнямі Сіл абароны Украіны нанеслі ўдар па Разанскім нафтаперапрацоўчым заводзе.
Як паведамляе Цэнзар.НЕТ, Разанскі НПЗ з'яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых заводаў Расіі з магутнасцю каля 17 млн тон нафты ў год.
Прадпрыемства выпускае бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва, а таксама іншыя нафтапрадукты, якія выкарыстоўваюцца, у прыватнасці, для забеспячэння расійскага ваенна-прамысловага комплексу і арміі.
Гэтай ноччу для супрацьдзеяння ўкраінскім дронам над Разанню расіяне паднялі ў паветра нават ударны верталёт. Аднак да НПЗ даляцеў не ён.
На відэазапісе расіянка таксама дадае: «Не верталёт, а дрон».
Украінскія абаронцы адзначаюць, што адлегласць да мэты складае каля 500 км.