У Кітаі пабудавалі 26-павярховы дом усяго за 120 гадзін
3- 6.09.2026, 22:15
- 1,896
Як ён выглядае.
У Кітаі ўсяго за 120 гадзін завяршылі будаўніцтва 26-павярховага жылога дома на 208 кватэр. Гэта стала магчымым дзякуючы выкарыстанню тэхналогіі модульнага будаўніцтва з нержавеючай сталі, піша Libertatea.
Адзначаецца, што будынак пад назвай «Jingdu Holon» мае агульную плошчу каля 14 000 квадратных метраў. 26-павярховы будынак быў змантаваны ўсяго за 5 дзён.
Дом пабудаваны ў раёне Сян’інь. Будаўніцтва прайшло з 7 па 11 студзеня 2024 года. У адрозненне ад класічнага метаду, пры якім канструкцыю заліваюць бетонам непасрэдна на будаўнічай пляцоўцы, усе модулі жылых памяшканняў былі папярэдне выраблены на заводзе, а затым дастаўлены на месца будаўніцтва.
Кватэры даставілі на будаўнічую пляцоўку амаль цалкам гатовымі. Кожны модуль мае даўжыню каля 12 метраў, шырыню 2,4 метра і вышыню 3 метры.
У выданні адзначылі, што ўсе модулі выходзяць з завода амаль у гатовым выглядзе, з ужо ўсталяванымі электрычнымі і сантэхнічнымі сістэмамі, а таксама сістэмамі кандыцыянавання. Затым на будаўнічай пляцоўцы каля 100 рабочых з дапамогай кранаў злучаюць зборныя элементы. Пасля мантажу каркаса будынак становіцца гатовым да эксплуатацыі адразу пасля падключэння да сетак водазабеспячэння і электразабеспячэння.
Будынак абслугоўваецца чатырма ліфтамі. Таксама кватэры адразу абставілі мэбляй, дзякуючы чаму кватаранты могуць засяліцца адразу, без дадатковых аздобных прац.
Дом прызначаны для спецыялістаў, прыцягнутых у рэгіён у межах мясцовай праграмы па наборы працоўнай сілы. Кампанія Broad Group Holon, якая пабудавала дом, сцвярджае, што будынак сейсмаўстойлівы і можа прастаяць больш за 1 000 гадоў.