У Беларусі могуць павялічыць квоту на бязмытны ўвоз электрамабіляў
1- 7.09.2026, 13:40
Ліміт для фізічных асоб скончыўся яшчэ на пачатку верасня.
Квоту ЕАЭС на бязмытны ўвоз электрамабіляў у Беларусі могуць змяніць, піша news.by. У 2026-м наша краіна магла ўвезці 20 тыс. «электрамабіляў». Пры гэтым юрыдычным асобам далі каля 14 тыс., а фізічным асобам — больш за 6 тыс.
З прапановай звярнуцца да ЕАЭС па дадатковую квоту на бязмытны ўвоз «электрамабіляў» выступіла асацыяцыя развіцця электратранспарту. Лічбу хочуць павялічыць на 5–7 тыс. на 2026 год.
Кампаніі вычарпалі свае 14 тыс. яшчэ ў сярэдзіне ліпеня, а звычайныя беларусы — на пачатку верасня. Рашэнне па квотах прымае Еўразійская эканамічная камісія. Так, нядаўна Кіргізстану павялічылі квоту на бязмытны ўвоз электрамабіляў у 2026 годзе. Раней аналагічнае рашэнне прынялі ў дачыненні да Арменіі.
З ініцыятывай ад нашай краіны хочуць выступіць толькі цяпер. Пакуль жа за «электрамабіль» на мяжы давядзецца заплаціць. Мытная пошліна цяпер складае 15% кошту аўтамабіля. Яе трэба аплаціць пры дэклараванні.
Аднак гэта не азначае, што фізічныя асобы не змогуць скарыстацца іншай льготай. Калі яны ўвозяць «электрамабіль» не старэйшы за пяць гадоў з моманту выпуску, то, паводле ўказа прэзідэнта Беларусі, могуць не аплачваць ПДВ.