8 верасня 2026, aўторак, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі расказаў, на што разлічваюць ЗША пасля візіту ў Кіеў Уіткофа і Кушнера

1
Зяленскі расказаў, на што разлічваюць ЗША пасля візіту ў Кіеў Уіткофа і Кушнера
Фота: Reuters

Прадстаўнікі Трампа прывезлі з сабой новыя ідэі.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа разлічвае, што Украіна і Расія зімой прымуць меры для зніжэння інтэнсіўнасці вайны і адновяць перамовы па падпісанні мірнага пагаднення.

Пра гэта расказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, піша Axios.

Зяленскі падкрэсліў, што падчас сустрэчы з амерыканскімі прадстаўнікамі Стывам Уіткофам і Джарэдам Кушнерам у Кіеве абмяркоўваліся ўсе магчымасці для аднаўлення перамоваў Украіны з Расіяй пры пасярэдніцтве ЗША.

Па яго словах, прадстаўнікі Трампа прывезлі з сабой «новыя ідэі», але ён не ўдакладніў, якія канкрэтна. украінскі лідар сказаў, што ў ЗША прапануюць Украіне і Расіі спыніць наносіць удары па энергетычнай інфраструктуры. Гэта важна напярэдадні зімы.

У Белым доме спадзяюцца, што Кіеў і Масква ўрэшце дасягнуць пагадненняў, якія дазволяць ім перажыць зіму 2026/2027 гадоў без значнай эскалацыі. Уіткоф і Кушнер падчас сустрэчы з Зяленскім абмеркавалі і тэрытарыяльнае пытанне. Прэзідэнт Украіны лічыць, што гэтае пытанне «трэба вырашаць на сустрэчы лідараў».

На перамовах з амерыканскімі эмісарамі ў Кіеве быў не толькі Зяленскі, але і прадстаўнікі Еўропы. З імі прайшоў асобны раўнд перамоваў. У прыватнасці, у перамовах удзельнічалі дыпламатычны дарадца прэзідэнта Францыі Эмануэль Бон, дарадца па нацыянальнай бяспецы прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Джонатан Паўэл і дарадца федэральнага канцлера Германіі па пытаннях знешняй палітыкі і бяспекі Гюнтэр Заутэр.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках