9 верасня 2026, Серада, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наварасійску знішчаны ваенныя караблі РФ, у тым ліку — ракетаносцы

2
У Наварасійску знішчаны ваенныя караблі РФ, у тым ліку — ракетаносцы
Фота: Exilenova+

У Анапе падбіты палубны знішчальнік Су-33 і верталёт Мі-8.

Сілы абароны Украіны ў ноч на сераду, 9 верасня, нанеслі ўдар па ваенна-марскай базе Наварасійск у Краснадарскім краі РФ . Былі знішчаныя некалькі расійскіх суднаў, у тым ліку — ракетаносцы.

Пра гэта паведаміў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Узброеных Сіл Украіны Роберт (Мадзяр) Броўдзі.

«У ноч на 9 верасня ваенна-марская база Наварасійск у выніку комплекснага ўдару Сіл абароны Украіны з удзелам СБС пазбавілася шэрагу ваенных суднаў, у тым ліку ракетаносцаў», — напісаў Мадзяр у Telegram.

Камандуючы СБС таксама паведаміў пра ўдар па Анапе ў Краснадарскім краі. Украінскія дроны знішчылі расійскі палубны знішчальнік Су-33 і верталёт Мі-8, напісаў Мадзяр.

Уначы ў Наварасійску грымелі магутныя выбухі. Расійскія ўлады заяўлялі пра пагрозу атакі БПЛА і ракет, а пасля — пра масіраваную атаку на Наварасійск і Анапу. OSINT-аналітыкі тэлеграм-канала Astra паведамлялі, што адзін з пажараў узнік на тэрыторыі Наварасійскага мазутнага тэрмінала.

Мінабароны краіны-агрэсара Расіі заяўляла пра «перахоп» 596 украінскіх дронаў над 11 рэгіёнамі і над акупаваным Крымам уначы 9 верасня.

ТАА «Наварасійскі мазутны тэрмінал» з’яўляецца адным з ключавых прадпрыемстваў Наварасійскага транспартнага вузла. Уваходзіць у склад Наварасійскага марскога гандлёвага порта — найбольшага марскога порта Расіі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках