19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даішнікі з спісаных нумарных знакаў робяць «флікеры» для калёс

Незвычайнае ўжыванне спісаным нумарным знакам знайшлі гарадзенскія інспектары ДАІ. З гэтага «матэрыялу» яны вырабляюць «флікеры» для калёс, паведамляе БелТА.

Інспектары ДАІ у 2007 годзе актыўна выкарыстоўвалі такую форму прафілактычнай працы з насельніцтвам, як падваровае абследаванне вёсак, праз якія праходзяць дарогі рэспубліканскага значэння. Нараўне з прапагандай выкарыстання флікераў на вопратцы інспектары правяралі, ці абсталяваныя катафотамі калёсы вяскоўцаў. У выпадку іх адсутнасці ўладальнікі коннага транспарту атрымлівалі «флікеры», вырабленыя з нумарных знакаў, якія выйшлі з ужывання.

Гэтая праца была пачатая ў 2006 годзе. У вобласці ўжо амаль усе калёсы абсталяваныя флікерамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках