9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назіральнікі з Малдовы і Азербайджана заяўляюць, што ў Беларусі не было празрыстага падліку галасоў

3

Прадстаўнікі Сусветнай сеткі назіральнікаў за выбарамі (WNEO) з Малдовы, Азербайджана і Беларусі правялі назіранне за «парламенцкімі выбарамі» у Магілёўскай - Ленінскай выбарчай акрузе №84 . Прадстаўнікі WNEO прысутнічалі на 32 выбарчых участках з 33 выбарчых участкаў Магілёўскай- Ленінскай акругі № 84.

Сусветная сетка назіральнікаў за выбарамі (WNEO) была заснаваная 3 ліпеня 2008 года ў Тбілісі (Грузія). Заснавальнікамі арганізацыі з'яўляюцца прадстаўнікі НВА з Малдовы, Грузіі, Чэхіі, Эстоніі, Польшчы, Фінляндыі, Славеніі, Балгарыі, Азербайджана.

Місія арганізацыі складаецца ў кароткатэрміновым назіранні мясцовых, парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у постсавецкіх і краінах, якія развіваюцца.

У прэс-цэнтр Хартыі’97 былі дасланыя высновы WNEO па выніках назірання 28 верасня за «парламенцкімі выбарамі:

«Галасаванне:

Падчас назіранняў за галасаваннем сур'ёзных парушэнняў, пацягнуўшых за сабой фальсіфікацыю вынікаў выбараў, не было выяўлена. Але разам з тым варта адзначыць наступныя парушэнні:

- Бюлетэні па якіх праводзілася галасаванне не мелі ніякіх ступеняў абароны, акрамя 2 подпісаў кіраўнікоў участковых камісій.

- на ўчастках № 9, 20 урны знаходзіліся па-за бачнасцю назіральнікаў

- на ўчастку № 23 , 21,30 урна была з бачнымі парушэннямі апламбіравання

Падлік галасоў:

Назіральнікі ад WNEО пры падліку галасоў знаходзіліся на ўчастках №1,2, 9, 10, 22, 23, 24, 33 у Магілёўскай - Ленінскай выбарчай акрузе №84 . Былі выяўленыя наступныя парушэнні пацягнуўшыя за сабой непразрыстасць падліку вынікаў галасавання:

- Знаходжанне назіральнікаў і сябраў камісіі па-за зонай бачнасці ўрнаў для галасавання.

- Сябры камісіі не давалі магчымасці назіраць за падлікам галасоў, загароджваючы сваімі целамі аб'ект назірання

- Наяўнасць на ўчастках «вызначанага» чалавека (сябра камісіі), які каардынаваў увесь працэс падліку галасоў паміж сябрамі камісіі, не абвяшчаючы аб сваіх дзеяннях назіральнікам

- Парушэнне ХОДУ падліку галасоў: адначасовае адрукоўванне і падлічванне галасоў

Акруговая камісія: назіральнікі WNEO не былі дапушчаныя ў памяшканне акруговай камісіі пры сдачы выніковых пратаколаў і бюлетэняў з выбарчых участкаў.

Назіральнікі WNEO прааналізаваўшы ўбачанае падчас працэсу галасавання і падліку галасоў прыйшлі да высновы:

У асноўным, галасаванне праходзіла добра, але ўвесь працэс галасавання быў дыскрэдытаваны падчас падліку галасоў, паўстала праблема ў назіранні падліку галасоў, назіральнікам WNEO адмаўлялі або перашкаджалі ў назіранні за падлікам галасоў. Вынік - непразрыстасць падліку галасоў».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках