27 красавiка 2024, Субота, 2:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за 60 каталікоў трымаюць пост за вяртанне касцела Святога Язэпа

1

63 чалавекі з Менску і гарадскога паселка Івянец Валожынскага раена Менскай вобласці працягваюць бестэрміновы пост за вяртанне вернікам будынкаў Менскага кляштара бернардынцаў з касцелам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя.

Каментары 1
0 +
алекс, 21:44, 17.10

« За мужнасць і духоўны подзвіг
15:20, — Палітыка
Нацыянальная прэмія ў галіне абароны правоў чалавека за 2007 год была ўручаная сёння ў Менску аргкамітэтам Хартыі’97. У намінацыі «За абарону правоў чалавека і хрысціянскіх каштоўнасцяў» прэміяй узнагароджаная старшыня камітэта парафіі святога Язэпа Івона Мацукевіч. Прэмію старшыне камітэта парафіі святога Язэпа Івоне Мацукевіч уручаў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка. Цягам апошніх двух гадоў беларусы сталі сведкамі духоўнага подзвігу. Кожны дзень пасля вячэрняга набажэнства, а ў нядзелю пасля ранішняга Івона Мацукевіч прыходзіць да касцёла святога Язэпа. Яе малітвы накіраваныя на вяртанне Касцёла вернікам каталікам.
“Калі глядзіш фотаздымкі старога Менска, то бачыш, што ў горадзе на пачатку стагоддзя былі дзесяткі храмаў. Пазней значная частка з іх знікла. Але тое, што засталося, не вяртаюць вернікам. Мы ведаем, што Чырвоны касцёл, парафіянінам якога я з'яўляюся, зноў стаў храмам, Божым домам, дзякуючы вернікам, якія маліліся ля яго сцен шмат месяцаў, нават удзельнічалі ў галадоўках. Мы ведаем, што за Кафедральны касцёл у Менску таксама ішла барацьба – 8 месяцаў і 4 дні. Людзі штодня прыходзілі да храма і маліліся, каб храм не выкарыстоўвалі як спартовую залу. Сёння мы назіраем ужо некалькі гадоў, як людзі змагаюцца за вяртанне касцёла святога Язэпа. Да касцёла прыходзяць і моляцца дзесяткі, сотні, тысячы чалавек, але кожны дзень там бывае адзін чалавек – Івона Мацукевіч. Яна ўдзельнічала ў барацьбе за вяртанне Кафедральнага касцёла ўсе 8 месяцаў і 4 дні, яна змагалася за Чырвоны касцёл. Цяпер больш як два гады яна нясе духоўную вахту ля Касцёла святога Язэпа. Вялізны вам дзякуй!” – сказаў Зміцер Бандарэнка.
У адказ старшыня камітэта парафіі святога Язэпа адзначыла, што касцёл святога Язэпа забралі ў каталікоў 142 гады таму. «Колькі было змяненняў, колькі рэвалюцый, але святыня засталася. Святыня заўсёды вернецца да вернікаў, пакуль яе сцены стаяць. Не можа быць Бог папраны. Сёння мы просім Бога: хай нашы людзі апамятаюцца, хай нашы людзі вернуцца да Бога і адкрыюць перад ім сэрца. Беларусы здолеюць устаць з кален, калі ўстануць на калены перад Богам. Тое, што вы заўважылі мяне, нашу барацьбу за вяртаньне касцёла, гэта значыць, што ў нас яшчэ не ўсё страчанае, у нас ёсць магчымасці і ёсць будучыня», – сказала Івона Мацукевіч.»
Схiляю галаву перад Сведкай Веры.

Адказаць
 
Напісаць каментар
E-mail не будзе апублікаваны