Міністры абароны Беларусі і Расеі гатовыя аб'яднаць СПА хоць сёння
2- 15.10.2008, 12:26
Міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў разлічвае, што расейская і беларуская сістэмы супрацьпаветранай абароны хуткім часам будуць аб'яднаныя ў адну.
"Ідуць унутрыдзяржаўныя працэдуры як раз па пераўтварэнні сістэмы з аб'яднанай у адзіную. Гэты перспектыўны напрамак, гэтага патрабуе жыццё і аб'ектыўнае развіццё сітуацыі", - сказаў Л.Мальцаў журналістам у Пецярбурзе ў сераду.
У сваю чаргу кіраўнік Мінабароны РФ Анатоль Сердзюкоў распавёў, што гэтая сістэма СПА будзе правярацца ў межах буйных вучэнняў "Захад-2009".
"Мы з міністрам дамовіліся, у наступным годзе правядзем буйныя сур'ёзныя вучэнні, дзе адпрацуем і пытанні ўзаемадзеяння СПА", - сказаў А.Сердзюкоў.
"Мы вельмі зацікаўленыя ў наступным развіцці супрацоўніцтва", - падкрэсліў расейскі міністр.