9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангельскі заўзятар: З дрэннага - мяне непрыемна ўразіў аэрапорт Менска

2

Ангельцы пачалі прыязжаць у Менск яшчэ трынаццатага ўвечары. На горад і людзей паглядзець, сябе паказаць. У гатэлях «Еўропа» і «Беларусь», напрыклад, усе нумары занялі ангельцы.

- Устаю я зраніцы і бачу, што дворнікі лістоту прыбіраюць, - пакуль гэта мяне больш за ўсё ў Беларусі ўразіла, - распавёў «КП в Беларуси» Дэвід Пірсан, дырэктар ангельскай турфірмы, якая прывезла ў Беларусь ангельскіх журналістаў. - У Англіі такога няма. А з дрэннага - мяне непрыемна ўразіў аэрапорт. Вельмі маленькі, і яны ўсё роўна ўхітрыліся згубіць сумку аднаго з журналістаў! А ў сумцы - камера! Хутка прэс-канферэнцыя, а здымаць няма чым! І вопратка ўся там. Абяцаюць разабрацца ў бліжэйшы час. Чакаем.

Пасьля прыезду ў Менск большасць фанатаў паехалі ў піўны бар непадалёк ад гатэля. Засідзеліся пасьля паўночы - пілі піва і пелі крычалкі, а потом перайшлі на гімн Англіі. А вось далёка ад гатэля вырашылі не адыходзіць - ці мала што!

Джорджа, які вандруе за зборнай Англіі па ўсім свеце, мы заспелі ў 10 раніцы ў бары гатэля за куфлем піва.

- Добрая ў вас краіна, - разважае Джордж. - І людзі харошыя, добрыя. А больш за ўсё мяне ўразілі беларускія ледзі - усе як адна прыгажуні!

Тут мужчына насоўвае на галаву чорную шапку-вушанку.

- Глядзіце, што мне прадалі! Толькі што значыць гэтая зорачка? Мяне не пабьюць за тое, што я нашу шапку з такім значком? - хвалюецца футбольны фанат.

- Містэр Бэкхэм і іншыя гульцы нас ужо пазнаюць, вітаюцца, - распавядае Курт. - Бо мы ж за імі па ўсім свеце ездзім!

- А біцца не будзеце, калі прайграеце? Начутыя мы пра ангельскіх фанатаў! - удакладнілі мы.

- Па-першае, мы не прайграем, а выйграем з лікам 3:0! Вось паглядзіце! І мы - мірныя. Не бьемся. Ці мала што газеты пішуць! Спадзяемся, беларускія заўзятары на нас не нападуць! Дарэчы, мы з сабой сцягі велізарныя прывезлі, калі іх ў бары разгарнуць, яны ўсё месца зоймуць!

Брытанскіе паліцыянты ў Менску будуць у майках і джынсах

Яны завяраюць, што цяперашнія фанаты паводзяць сябе хутчэй як джэнтльмены, а не хуліганы.

- Hi, hi! - усміхаліся беларускім калегам і журналістам ангельскія паліцыянты. І не паверыш, што гэта суворыя вартаўнікі парадку: маладыя падтягнутыя людзі ў свабодных майках, шырокіх штанах і з велізарнымі заплечнікамі на плячах... Тут в актавую залю ГУУС Менгарвыканкама зайшлііншыя афіцэры паліцыі - у строгіх строях, пры гальштуках. Учора беларусы і ангельцы сустрэліся, каб дамовіцца аб працы падчас матчу Беларусь - Англія.

Да афіцыйных гутарак сяброўскія паліцыянты спрабавалі пабалбатаць з міліцыянтамі пра жыццё. Але на стандартнае «how are you?» нашыя толькі усміхаліся. Затое за круглым сталом усе адзін аднаго зразумелі - з дапамогай перакладчыка.

- Ангельскія футбольныя заўзятары, якія знаходзяцца ў "групе рызыкі", не павінны быць у Менску... А калі тыя, хто прыехаў, будзе парушаць парадак, іх занясуць у чорны спіс і забароняць выязжаць на футбольныя матчы ў іншыя краіны, - заявіў Колін Рычард Вулфард, галоўны інспектар брытанскаго падраздзялення па забеспячэнні бяспекі на футболе.

Яшчэ падчас пропуску на стадыён брытанцы будуць адсочваць агрэсіўных заўзятараў. Іх фатаздымкі ў паліцыянтаў з сабой, але ўбачаць іх толькі нашыя міліцыянты. Замежнікі ўпэўненыя, што на матчы заўзятары будуць сябе паводзіць як сапраўдныя джэнтльмены.

- Брытанскія заўзятары такія ж, як і ва ўсім свеце! Ім падабаецца добра бавіць час, выпіваць. Я ўпэўнены, што пасля таго, як яны наведаюць Менск, вашыя ўражанні пра іх зменяцца! Прымайце нас так, как мы паводзім сябе зараз,а не 20 гадоў таму.

Вуліцы ДАІ не перакрывае

Але, хутчэй за ўсё, сёння ўвечары цяжка будзе праехаць па вуліцах Ульянаўская, Свярдлова, Кірава.

На іх, у раёне стадыёна «Дынама», будзе забаронены прыпынак і стаянка. ДАІ рэкамендуе заўзятарам паркаваць аўто каля КЗ «Менск», паркінга «Сталіца», на вуліцах Карла Маркса, Камсамольскай (ад праспекта Незалежнасці да Маркса), на вуліцах Валадарская, Кастрычніцкая, Беларуская.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках