30 красавiка 2024, aўторак, 21:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінансавы крызіс абрынуў рынкі, якія развіваюцца

Найбольш сур'ёзны за 80 гадоў сусветны фінансавы крызіс у сераду абрынуў рынкі, якія развіваюцца, падштурхнуўшы цэнтрабанкі да экстраных дзеянняў і просьбаў аб міжнароднай дапамозе, а фондавыя рынкі ад Японіі да Уол-стрыт знізіліся, піша Reuters.

Асноўныя амерыканскія фондавыя індэксы страцілі больш за 3% пры адкрыцці пасля несуцяшальных навін аб прыбытках мясцовых кампаній. Прыбыткі AT&T Inc і Boeing у трэцім квартале апынуліся ніжэй за прагнозы, а фармкампанія Merck & Co паведаміла, што скароціць 7.200 працоўных месцаў. Праблемны банк Wachovia Corp , які будзе прададзены Wells Fargo & Co, адчытаўся аб стратах у памеры $23,9 мільярда, што стала рэкордам для банкаў за час крызісу.

Фондавыя рынкі, дзяржаўныя даўгі і валюты краін, якія развіваюцца, патрапілі пад ціск, бо інвестары закрываюць рызыкоўныя пазіцыі на фоне турбот аб спадзе сусветнай эканомікі. Боязь сусветнай рэцэсіі засланяе прыкметы таго, што спробы ўрадаў усяго свету пабароць крызіс, пачынаюць прыносіць плён.

Венгрыя падвысіла ключавую стаўку на тры адсоткавых пункты, каб абараніць сваю валюту. Цэнтрабанк Беларусі паведаміў, што папрасіў крэдыт у Міжнароднага валютнага фонду, а прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка чакае, што яе краіна атрымае значную фінансавую дапамогу ад МВФ на наступным тыдні. МВФ таксама гатовы дапамагчы Пакістану, які жыве ў нястачы ў грошах, каб пазбегнуць крызісу плацяжоў па балансе, а таксама Ісландыі, якая блізкая да банкруцтва, паколькі крэдытныя рынкі, што замерлі, сталі прычынай краху ейных банкаў.

"Гэта не значыць, што ўсе фундаментальныя паказчыкі рынкаў, якія развіваюцца, змяніліся. Капітал вяртаецца са свету, які развіваецца, у развіты", - сказаў Нейл Дугал з Dresdner Kleinwort.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках