Юшчанка можа не паехаць на саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД
- 8.10.2008, 8:45
10 кастрычніка ў Бішкеку адбудзецца саміт кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка пакуль не вызначыўся са сваім удзелам у саміце.
Як паведамляе ўкраінскае агенцтва УНІАН, аб гэтым у аўторак журналістам паведаміў намеснік кіраўніка прэзідэнцкага сакратарыята Андрэй Ганчарук.
Па ягоных словах, пакуль яшчэ ўдзел прэзідэнта ў саміце не пацвярджаецца з-за загружанасці графіка Юшчанкі.
Ганчарук дадаў, што ў графку прэзідэнта пакуль няма гэтага мерапрыемства, аднак дэлегацыя ад Украіны на саміце прадстаўленая будзе.