9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бернд Штанге: «Жадаем пакарыць яшчэ адну вяршыню – абгуляць ангельцаў»

2

Трэнер зборнай Беларусі Бернд Штанге распавёў аб стане каманды ў перадпачатку матча кваліфікацыі ЧМ-2010 супраць ангельцаў.

«Мы жадаем у сераду пакарыць яшчэ адну вяршыню – абгуляць ангельцаў. У нашай сітуацыі рэалістамі быць нельга, прыходзіцца быць аптымістамі. Бо калі глядзець на сітуацыю з пункту гледжання рэалістаў, то прыйдзецца прызнаць, што Англія – фаварыт, а мы – аўтсайдэры, а мы не жадаем з гэтым мірыцца.

Мы вельмі радыя за БАТЭ і ганарымся тымі поспехамі, якіх барысаўскі клуб дамогся на еўраарэне. Аднак пасля аднаго-двух матчаў мы не можам цалкам мяняць склад. Мы ацанілі высокі клас і добрую падрыхтоўку гульцоў БАТЭ і запрасілі на збор Вярэмку, Сасноўскага і іншых рабят. Што датычна Юрэвіча, то мы за ім назіраем. Калі ён і далей будзе гуляць на тым жа ўзроўні, ягоныя шанцы патрапіць у нацыянальную каманду будуць вельмі высокія. Молаш з намі ўжо год. І нам, прызнаюся, патрэбен быў вельмі хуткі, рэактыўны гулец на левы фланг. Менавіта на гэтую пазіцыю Молаш падыходзіць лепш за Юрэвіча. Што датычна Карніленкі і Глеба-малодшага, то проста задайце сабе пытанне, колькі матчаў за апошні год правёў адзін і колькі – іншы. І зразумееце тады, у чым прычына майго выбару. Адказ вельмі просты і напрошваецца сам сабой.

Чаму для збораў мы абралі Штутгарт? Мы хацелі выключыць усе адцягваючыя фактары, якія прысутнічаюць дома, у Менску. Другая прычына складаецца ў тым, што ў Штутгарце мы можам трэніравацца ў любы час, у тым ліку і познім вечарам пры штучным асвятленні. І яшчэ адзін важны момант – мы тройчы праводзілі перад матчамі зборы ў Штутгарце і пасля іх не прайгралі ні адной сустрэчы.

Я задаволены гульцамі. Праўда, прастылі Сасноўскі і Стасевіч. І Аляксандр Глеб, як вы ведаеце, атрымаў траўму, але знаходзіцца з намі на зборах. Фізічны стан Глеба адсочвае «Барселона», медыцынскі штаб іспанцаў кантралюе ўсе аднаўленчыя працэдуры, і ад яго залежыць, ці зможа Саша нам дапамагчы. Пакуль выйсці на поле ён не можа», – цытуе Штанге «Спартовая Беларусь».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках