9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юстас Палецкіс: У рэзалюцыі Эўрапарламента паўтараюцца ацэнкі «выбараў», якія дала АБСЭ

У Эўрапарлямэнце ў пэўнай ступені расчараваныя вынікамі “выбараў” у Беларусі. Таксама эўрадэпутаты выказваюцца за тое, што нельга зачыняць дзьверы перад беларускімі грамадзянамі.

Паводле эўрадэпутата Юстаса Палецкіса (Летува), пра гэта гаворыцца ў рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Беларусі, якая абмяркоўвалася на пасяджэньні рабочай групы па Беларусі і неўзабаве будзе абмеркавана на пленарным пасяджэньні парлямэнту. Якая там даецца ацэнка выбараў?

“Паўтараюцца ацэнкі, якія дала АБСЭ, што невялікія зрухі былі, але ў цэлым яны не адпавядалі стандартам дэмакратычнай дзяржавы”, - сказаў у інтэрв’ю “Радыё Свабодзе” Юстас Палецкіс.

Спадар Палецкіс таксама зазначыў: тое, што няма нават сымбалічнай прысутнасьці апазыцыі ў беларускім парлямэнце - “гэта вялікі мінус”. Таксама ён зазначыў, што трэба рабіць усё, каб не пацярпелі звычайныя беларусы з-за мераў, прынятых адносна рэжыму. І ў гэтым пляне вельмі ясны заклік скараціць фінансавыя бар’еры для атрыманьня візаў.

“У Эўрапарлямэнце існуе такая думка: калі будуць перамовы зь Менскам, а яны будуць, ужо 13-га сустракаюцца міністры ЭЗ зь міністрам замежных справаў Беларусі, то паралельна будзе падтрымлівацца дыялёг зь лідэрамі беларускай апазыцыі. Ня толькі ад афіцыйнага Менску будзе залежыць далейшае разьвіцьцё стасункаў паміж ЭЗ і Беларусьсю, але і ад таго, як усе гэтыя крокі будуць ацэньвацца беларускай апазыцыяй”, - дадае эўрадэпутат.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках