Стаўка экспартнай пошліны на нафту паніжаная на 85 даляраў
7- 10.11.2008, 12:04
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту ў Беларусі з 1 лістапада паніжаная з 372,2 даляраў за тону да 287,3.
Памер пошліны адкарэктаваны ў сувязі з аналагічным паніжэннем у Расеі. Да ўзроўня расейскіх паніжаныя і экспартныя пошліны на нафтапрадукты. Так, пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе амаль 206 даляраў за тону супраць ранейшых 263, паведамляе БелТА.
На цёмныя нафтапрадукты — 111 даляраў за тону (ранейшая стаўка — 141,7). Нагадаем, стаўкі экспартных мыт на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі ўсталёўваюцца ў памеры, роўным расейскім стаўкам. Адпаведная норма замацаваная беларуска-расейскай міжурадавай дамовай.