25 траўня 2026, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран выпрабаваў новую балістычную ракету

2

Іран правёў выпрабаванне сваёй новай балістычнай ракеты «Самен» непадалёк ад горада Марыван у заходняй правінцыі Курдыстан. Мінабароны Ізраілю перакананае, што Іран працягвае распрацоўваць ядзерную зброю.

Як паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Press TV, падрабязнасці тэхнічных характарыстак ракеты невядомыя. Па заявах Ірана, выпрабаваныя яшчэ ў ліпені балістычныя ракеты тыпу «Шахаб-3» здольныя паражаць мэту на адлегласці да 2 тысяч кіламетраў.

Запуск «Самен» прайшоў неўзабаве пасля выпрабаванняў амерыканскімі вайскоўцамі ў Сан-Дыега ракет «SM-3», якія павінныя быць уключаныя ў сістэму супрацьракетнай абароны ЗША у Еўропе. Генерал-лейтэнант Генры Оберынг (Henry Obering) заявіў, што «SM-3» плануецца размясціць у Польшчы для магчымай абароны ад ракет Ірана.

Запуск новай балістычнай ракеты Іранам выклікаў непакой не толькі ў амерыканскіх, але і ў ізраільскіх вайскоўцаў. Міністр абароны Ізраілю Эхуд Барак заявіў, што Тэль-Авіў «упэўнены - Іран працягвае распрацоўваць ядзерную зброю».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках