Зборная Беларусі па футболе прайграла кіпрыётам
1- 20.11.2008, 8:03
Футбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі правялі ўчора ў Нікосіі таварыскі матч супраць каманды Кіпра.
Гульня скончылася перамогай гаспадароў поля з лікам 2:1 (1:0). У першай палове гульні кіпрыёты адкрылі лік пасля дакладнага ўдару Дзімітрыса Хрыстофіса. У самым пачатку другога тайма нападаючы кіпрскай каманды Андрэас Аўраам падвоіў вынік - 2:0.
Яшчэ праз 7 хвілін беларусы дзякуючы дакладнаму ўдару форварда Леаніда Ковеля скарацілі разрыў у ліку. Да фінальнага свістка высілкі абедзвюх каманд не прывялі да ўзяцця брамы.
Моладзевая зборная Беларусі ўчора таксама правяла таварыскае спаборніцтва з кіпрыётамі, атрымаўшы перамогу з лікам 2:0.