28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў (Фота)

22 лістапада ў Кіеве прайшла акцыя з патрабаваннем вызваліць Аляксандра Баразенку і іншых беларускіх палітвязняў.

Моладзевыя актывісты правялі яе каля будынку беларускай амбасады. Яны трымалі ў руках партрэты Аляксандра Баразенкі і скандавалі "Свабоду палітвязням!", піша старонка jeans-by.com.

Пасля яе сканчэння актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Марта Маісеенка выступіла на адным з мітынгаў, прысвечаных гадавіне "памаранчавай рэвалюцыі" ва Ўкраіне, дзе распавяла пра сітуацыю ў Беларусі.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандр Баразенка быў арыштаваны 27 кастрычніка прама ў будынку Следчага камітэта папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама, куды ён прыйшоў на допыт. Апазіцыянер з'яўляецца адным з абвінавачваных па «справе 14-ці» - крымінальнай справе, узбуджанай па арт. 342 КК Рэспублікі Беларусь у адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года. Характэрна, што арышт адбыўся фактычна адразу пасля адмены Еўразвязам санкцый у адносінах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках