16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: «Апошняя дыктатура Еўропы будзе ў цэнтры ўвагі новай адміністрацыі ЗША»

Перад новым прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі Баракам Абамай стаіць складаная задача -- паспрабаваць знайсці развязку мноству праблем.

Аб гэтым у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 заявіў лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы перамогу дэмакратычнага кандыдата Барака Абамы на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША.

«Гэта сапраўды гістарычны дзень, паколькі ўпершыню ў гісторыі Злучаных Штатаў прэзідэнтам стаў цемнаскуры кандыдат. Можна з упэўненасцю сказаць, што Барак Абама будзе надаваць пільную ўвагу пытанням правоў чалавека», -- лічыць Саннікаў.

Па меркаванні лідэра «Еўрапейскай Беларусі», сітуацыя ў нашай краіне не застанецца без увагі амерыканскага прэзідэнта.

«Перад Абамай стаіць складаная задача -- паспрабаваць знайсці развязку мноству праблем, якія застаюцца яму ў спадчыну ад рэспубліканскай адміністрацыі. Гэта, перш за ўсё, сусветны эканамічны фінансавы крызіс, што больш за ўсё хвалюе амерыканцаў. Што датычыцца міжнародных праблем, то тут «балявыя кропкі» відавочныя: гэта Ірак, Аўганістан і Блізкі Ўсход. Думаю, што апошняя дыктатура Еўропы таксама будзе ў цэнтры ўвагі новай амерыканскай адміністрацыі. Не думаю, што сам Абама добра знаёмы з беларускай праблемай, але ягонае асяроддзе, перш за ўсё віцэ-прэзідэнт Джо Байдэн, добра ведае аб нашай сітуацыі і ў дадзеным выпадку забяспечыць пераемнасць палітыкі ЗША адносна Беларусі», -- заявіў палітык.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках