19 траўня 2024, Нядзеля, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: «Ад Жаны д’Арк – адзін крок да генэрала Захаранкі»

2
Максім Вінярскі: «Ад Жаны д’Арк – адзін крок да генэрала Захаранкі»

Каштоўнасьцю нумар адзін для беларусаў зьяўляецца свабодная незалежная Беларусь, заявіў у інтэрв’ю «Радыё Свабода» моладзевы лідэр Максім Вінярскі.

У палітычнае жыцьцё актывіст грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі ўцягнуўся ад 1999 году – і практычна штогод з тае пары яго арыштоўвалі, кідалі за краты. Тройчы міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызнавалі Максіма вязьнем сумленьня.

-- Максім, вы вучыцеся, працуеце?

-- Навучаўся ў Беларускім тэхналягічным унівэрсытэце: выдавецкая справа, спэцыялізацыя – рэдактар-тэхноляг. Але на шостым курсе быў вымушаны спыніць навучаньне”.

-- Як патэнцыйны рэдактар чытаць любіце? На каго моліцеся, калі завітваеце ў кніжную краму?

-- Кніга майго сэрца – караткевіцкія «Каласы пад сярпом тваім». Ды й іншыя – у мяне вельмі шырокі круг чытацкага зацікаўленьня.

-- Сучаснасьць, клясыка?

-- І тое, і другое. Я, даруйце, больш-менш малады чалавек, таму захапляюся нават «несур’ёзным» – фэнтэзі. Цікаўлюся паралельна палітычнай літаратурай, публіцыстыкай.

-- А хто для вас на п’едэстале ў рэальным жыцьці?

-- Жана Д’Арк, як узор барацьбіткі за радзіму. Гэтаксама ў нас – Кастусь Каліноўскі.

-- Маеце сяброў?

-- Для мяне важны кожны, хто плячо ў плячо.

-- Напрыклад, Аляксандар Баразенка?

-- Ну так!

-- А хто для вас, Максім, узор у палітыцы?

-- Няма таго, хто цалкам бы адпавядаў майму ідэалу. Аднак – генэрал Захаранка. Ён не баяўся браць на сябе адказнасьць.

-- Ну, адказнасьць браў на сябе і Зянон Пазьняк…

-- Цалкам паважаю ягоныя высілкі на алтар беларускага народу. Аднак я быў занадта маладым на пік зянонаўскай палітычнай кар’еры.

-- Затое вам ужо добра вядомыя палітычныя беларускія пэрсанажы сёньняшніх дзён: Мілінкевіч, Лябедзька, Вячорка…

-- Усе яны заслугоўваюць павагі, калі змагаюцца за свабоду нашай Бацькаўшчыны так, як бачаць гэта.

-- Як вы лічыце, Максім, што для беларусаў – каштоўнасьць нумар адзін?

-- Свабодная незалежная Беларусь. Прынамсі, для мяне. Але магчымыя і варыянты: для кагосьці гэта – проста свабода, для некага – перад свабодай стаіць нацыя… Тут па-рознаму.

-- А на якім падмурку грунтуецца вашая асабістая вера ў Беларусь?

-- На тым, што бачу вакол сябе людзей, якія таксама згодныя змагацца і ахвяраваць за яе. На іх і трымаецца мая упэўненасьць у сваёй веры. На салідарнасьці. На нашай агульнай веры ў свае сілы, і сілу сваіх паплечнікаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках