25 траўня 2026, панядзелак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія ўлады назвалі Іран «ключавым партнёрам» на Блізкім Усходзе

4

Іран з’яўляецца адным з ключавых партнёраў Беларусі на Блізкім Усходзе, з якім беларускі бок гатовы развіваць супрацоўніцтва па самых розных напрамках.

Аб гэтым заявіў старшыня «савета рэспублікі» «нацыянальнага сходу» Барыс Батура, сустракаючыся з Надзвычайным і Паўнаважным амбасадарам Ірана ў Менску Сейедам Абдалой Хасейні.

"Іран з'яўляецца ключавым партнёрам Беларусі на Блізкім Усходзе, пацверджаннем чаго з'яўляецца высокі ўзровень двухбаковых кантактаў", - адзначыў спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Б.Батура адзначыў, што за апошнія тры гады бакі абмяняліся візітамі на вышэйшым узроўні, якія далі "значны імпульс двухбаковым адносінам, гэтыя сустрэчы вызначылі стратэгію нашага супрацоўніцтва".

Спікер выказаў падзяку іранскаму боку "за супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, у прыватнасці ў межах ААН і Руху недалучэння". "У нас таксама нядрэнна развіваюцца двухбаковыя міжпарламенцкія сувязі, для чаго створаная добрая прававая аснова", - сказаў Б.Батура. Ён выказаў зацікаўленасць Беларусі ў наступным развіцці супрацоўніцтва паміж парламентамі, адзначыўшы "наяўнасць магчымасцяў вярнуцца да ажыццяўлення адкладзенага раней візіту парламенцкай дэлегацыі Беларусі ў Іран".

Б.Батура таксама заявіў "аб сур'ёзных зрухах у эканамічным супрацоўніцтве". Пры гэтым ён пацвердзіў зацікаўленасць беларускага боку ў рэалізацыі ўсіх дамоўленасцяў, дасягнутых паміж краінамі, у першую чаргу на ўзроўні прэзідэнтаў.

У сваю чаргу іранскі дыпламат заявіў, што "у нас вельмі добрыя палітычныя адносіны, але эканамічнае супрацоўніцтва не адпавядае іх узроўню". "Неабходна актывізаваць рэалізацыю існуючага патэнцыялу, і парламенты ў гэтым могуць згуляць ключавую ролю", - сказаў С.Хасейні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках