14 траўня 2024, aўторак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паляванне на «экстрэмістаў» працягваецца: суд над незалежнай газэтай «Свабода»

4

12 снежня суд Іўеўскага раёна паўторна разгледзіць справу аб прызнанні экстрэмісцкім жнівеньскага нумару незарэгістраванай газеты «Свабода».

Пачатак судовага слухання прызначаны на 16.00. Па папярэдніх звестках, суд будзе праходзіць у адкрытым рэжыме.

Нагадаем, што 5 лістапада Калегія Гродзенскага абласнога суда адмяніла рашэнне суда Іўеўскага раёна, які з падачы начальніка ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Ігара Сяргеенкі прызнаў экстрэмісцкімі матэрыялы, апублікаваныя ў жнівеньскім нумары незарэгістраванай газеты «Свабода». Свой вердыкт абласныя суддзі абгрунтавалі тым, што раённы суд разгледзеў справу з парушэннем прадугледжанай законам працэдуры — пры адсутнасці ўсіх зацікаўленых бакоў, паведамляе прэс-служба БАЖ.

Раней, 9 верасня 2008 года, суд Іўеўскага раёна (суддзя Аляксандр Тоўсцік) угледзеў прыкметы экстрэмізму ў змесце артыкулу «Вайна ў Грузіі», апублікаваным у № 127 за 14-27.08.2008 «Свабоды». Паводле рашэння суда, 5 тысяч асобнікаў гэтага выпуску, якія трапілі ў рукі праваахоўных органаў, падлягалі знішчэнню.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках