17 траўня 2024, Пятніца, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладевага лідэра Івана Шылу тэрмінова забіраюць ў войска

7

Актывіста «Маладога Фронту» Івана Шылу абмежавалі ў правох і забіраюць ў войска.

Учора актывіст салігорскага "Маладога Фронту" атрымаў позву тэрмінова з’явіцца ў ваенны камісарыят па месцы прапіскі. Тут Івану Шылу паведамілі, што рашэнне, прынятае ў лістападзе аб ягонай непрыдатнасці адмененае, і цягам некалькіх дзён ён мае быць прызваны на службу, а на гэты час ён да таго ж уносіцца ў спіс асобаў, якім забаронена выезжаць з Беларусі.

“Мне прыйшла позва, у якой фактычна нічога не напісана, апроч таго, што я абмяжоўваюся ў праве выезду з Беларусі у сувязі з мерапрыемствамі па прызыве. Я з’явіўся ў ваенкамат, дзе мне нічога ніхто не паведамляў, апроч як у апошнім кабінеце, дзе сказалі, што у пятніцу я яшчэ раз прайду цяпер ужо перадпрызыўную камісію і хутчэй за усё буду накіраваны на службу", - паведаміў "Радыё Рацыя" Іван Шыла.

Нагадаем, гэта ўжо не першы выпадак адмены рашэння аб прадастаўленні вайсковай адтэрміноўкі моладзевым дэмакратычным актывістам – так у студзені мінулага года ў Гомелі быў пабраны у войска папярэдне адлічаны з унівэрсітэту актывіст "Моладзі БНФ" Зміцер Жалезнічэнка, у красавіку ў Менску такая сама сітуацыя адбылася з старшынём арганізацыі Алесем Калітой, да таго ж цяпер на стадыі прызыву знаходзіцца і сын намесніка старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі Франак.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках