19 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прапаноўвае Ірану аб'яднацца: «Крызіс можа стаць палітычным»

19

Лукашэнка мае намер аб'яднаць намаганні з Іранам для супрацьдзеяння «наступствам сусветнага фінансавага крызісу».

"Мы - ні Беларусь, ні Іран не маем ніякіх адносінаў да ўзнікнення гэтага крызісу. Але з гэтага крызісу нам трэба выходзіць разам, працаваць маштабна і інтэнсіўна, каб разам пераадолець гэты крызіс", - заявіў А.Лукашэнка, сустракаючыся ў Менску з міністрам замежных спраў Ірана Манучэхрам Матакі, перадае "Інтэрфакс".

Лукашэнка канстатаваў, што "сёння ў свеце лютуе эканамічны крызіс". "Ды і не толькі эканамічны, па некаторых напрамказ ён у асобных краінах прывёў да палітычнага крызісу", - сказаў ён.

Беларускі кіраўнік адзначыў, што па ягонай інфармацыі кіраўнік МЗС Ірана прыехаў у Беларусь "з пэўнымі прапановамі, развязкай некаторых праблем па тых праектах, якія плануюцца да рэалізацыі". "Нам варта абгаварыць напрамкі нашых дзеянняў па тых кантрактах, якія былі складзеныя. Важна іх аператыўна рэалізоўваць", - заявіў Лукашэнка.

У сваю чаргу кіраўнік іранскага МЗС адзначыў, што на міністэрствы замежных спраў дзвюх дзяржаваў ускладзены абавязак адсочваць выкананне дамоўленасцяў двух прэзідэнтаў па развіцці адносін паміж краінамі. "Вы і спадар Ахмадзінежад з'яўляецеся архітэктарамі новага этапу супрацоўніцтва паміж Іранам і Беларуссю", - сказаў М.Матакі. "Запэўніваю, што няма ніякіх бар'ераў і праблем, якія немагчыма было б вырашыць", - заявіў кіраўнік МЗС Ірана.

М.Матакі перадаў А.Лукашэнку "цёплае прывітанне ад вашага блізкага сябра прэзідэнта Ахмадзінежада і ягонае запрашэнне наведаць з візітам Іран".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках