18 траўня 2024, Субота, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка папрасіў Мядзведзева аб сустрэчы

30

Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 22 снежня, прыедзе з працоўным візітам у Маскву. Ён сам патэлефанаваў прэзідэнту Расеі Дзмітрыю Мядзведзеву.

"Сёння па просьбе Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнт Расеі Дзмітры Мядзведзеў правёў з ім тэлефонную размову. Падчас гутаркі абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі працоўнага візіту прэзідэнта Беларусі ў Маскву, які плануецца на 22 снежня", - паведаміла прэс-служба кіраўніка расейскай дзяржавы, перадае ИТАР-ТАСС.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, запланаванае на 1 снежня паседжанне вышэйшага дзяржсавета «саюзнай дзяржавы» было адкладзена, і Аляксандр Лукашэнка не паехаў у Маскву, як планавалася. Расейскія СМІ сцвярджаюць, што адмена дзяржсавета звязаная з тым, што беларускі бок у апошні момант вырашыў уносіць у парадак паседжання пытанне кошту на газ.

У бюджэце Беларусі на наступны год чамусьці закладзены кошт у $140 за тысячу кубаметраў. І гэта пры тым, што, паводле прагнозных ацэнак, у 2009 годзе ён будзе значна вышэй - у раёне $200. «Ніякіх падставаў для перагляду дзейснага кантракту мы не бачым», - паведамілі ў адказ на гэта ў «Газпраме». Афіцыйнаму Менску на дамоўнае зніжэнне кошту разлічваць не прыходзіцца.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках