17 траўня 2024, Пятніца, 12:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маладога апазыцыянера абвесцілі ў вышук

Сёння было высветлена, што актывіст руху «За Свабоду» Ігар Салавей нібыта знаходзіцца ў вышуку. Пра гэта ён даведаўся, калі прыйшоў у Пінскі ваенны камісарыят.

На яго адразу супрацоўнікамі ваеннага камісарыяту быў складзены пратакол па арт. 25.1 ч.3 КоАП РБ аб неяўке ў ваенкамат у той час, калі актывіст знаходзіўся за мяжой Беларусі, перадае «Радыё Рацыя».

«Пратакол я падпісваць адмовіўся, сказаўшы, што з ім нязгодзен. Я знаходзіўся за межамі Беларусі, прыйсці па позве не мог. Лічу, што мая адсутнасць у Беларусі - гэта не прычына пачатай адміністратыўнай справы. Сам пратакол не падпісан нават ніводным працоўнікам ваенкамату, і ўвогуле нямае ніякай інфармацыі акрамя нумару артыкула. Але суд павінен адбыцца адзінаццатага снежня.

Сёння я яшчэ паспеў паразмаўляць з падпалкоўнікам, старшынёй атрада прызыва Купчынавым. Гэта тая ж сама асоба, якая год таму, у жніўні 2007 года мяне ўжо выклікала ў ваенны камісарыят і пасля размовы з ім у мяне адбыўся 4 гадзінны допыт КДБ. Тады яны мне пагражалі арыштам і тым, што пачнуць справу на мяне за здраду Радзіме і шпіянаж. Дык вось сёння я і запытаў у Купчынава, якія ваенны камісарыят мае адносіны з КДБ, што адносна мяне. Разам яны супраць мяне? Падпалкоўнік згубіўся і не даў адказ», - гаворыць Ігар Салавей.

Раней Ігару Салаўю абмежавалі выезд з Беларусі, такое рашэнне вынес таксама ваенны камісарыят, гэта адбылося як раз пасля вяртання актывіста з Польшчы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках