Квіткі на самалёты «Белавія» крыху патаннеюць
4- 3.12.2008, 17:44
Нацыянальная авіякампанія «Белавія» прыняла рашэнне аб змяншэнні памеру паліўных збораў у сярэднім на 25%.
Аб гэтым заявіў у гутарцы з карэспандэнтам агенцтва "Интерфакс-Запад" генеральны дырэктар авіякампаніі Анатоль Гусараў.
"У сувязі са зніжэннем коштаў на нафтапрадукты мы прынялі рашэнне зменшыць памер паліўных збораў, у залежнасці ад рэйса, у сярэднім на 25%", - адзначыў суразмоўца. Пры гэтым ён падкрэсліў, што кошты на паліва зменшыліся толькі на 10%.
На думку А.Гусарова, змяншэнне паліўных збораў як для НАК «Белавія», так і для замежных паветраных судоў дазволіць "не толькі захаваць, але і павялічыць плынь транзітных пасажыраў, а таксама створыць умовы для росту валютных паступленняў".
Кошт палёту пасля зніжэння памеру паліўных збораў зменшыцца на 3-5%, у залежнасці ад накірунку.
У авіякампаніі агенцтву заявілі, што і ў далейшым будуць праводзіць маніторынг коштаў на авіягазу і карэктаваць памер паліўнага збору.
Паліўны збор быў уведзены ў 2006 годзе ўсімі авіякампаніямі ў сувязі з рэзкім ростам коштаў на паліва. Паліўны збор спаганяецца дадаткова да асноўнага тарыфу.