29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прымуць рашэнне аб санкцыях супраць «Белнафтахіма» увесну

5

Да 4 сакавіка будзе прынятае рашэнне аб падаўжэнні ці прыпыненні амерыканскіх эканамічных санкцыяў.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Джонатан Мур. Ён падкрэсліў, што гэтае рашэнне будзе прымацца «у залежнасці ад таго, як складуцца акалічнасці тут, у Беларусі».

«Мы чакаем станоўчых крокаў (ад беларускі боку. — БелаПАН.). Некаторыя такія станоўчыя крокі ўжо былі зробленыя і, спадзяемся, будуць зробленыя ў будучыні. У найбліжэйшыя месяцы мы будзем даваць агульную ацэнку сітуацыі, на падставе чаго будзе разглядацца пытанне санкцыяў», - сказаў ён.

Дж.Мур таксама адзначыў, што ЗША «цесна каардынуюць» сваю палітыку ў дачыненні да Беларусі з калегамі з Еўразвяза.

«Але фундаментальна беларуска-амерыканскія адносіны — гэта пытанне двухбаковых адносінаў. Так што перспектывы адносінаў Беларусі з Еўразвязам ці Расеяй у дадзеным выпадку не з'яўляюцца ключавым пытаннем. Ключавое пытанне — гэтае акалічнасці ў самой Беларусі, якія паўплываюць на нашыя далейшыя двухбаковыя адносіны», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, адносіны Беларусі і ЗША пагоршыліся ў сакавіку 2008 года пасля апублікавання ўдакладненняў да санкцыяў у дачыненні да беларускага дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім». Паведамлялася, у прыватнасці, што пад дзеянне санкцыяў падпадаюць усе прадпрыемствы, доля «Белнафтахіма» у якіх складае 50 і больш адсоткаў.

Пасля гэтага для кансультацыяў з Вашынгтона быў адкліканы амбасадар Беларусі Міхаіл Хвастоў, а 12 сакавіка на запатрабаванне беларускага боку Менск пакінула амбасадар ЗША Карэн Сцюарт. Затым амерыканскаму боку было прапанавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі да 17 дыпламатаў да 27 сакавіка.

31 марта Беларусь прыняла рашэнне аб дадатковым скарачэнні персанала сваёй абмасады ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. Пасля таго, як Злучаныя Штаты адмовіліся скарачаць колькасць сваіх супрацоўнікаў, 30 красавіка МЗС Беларусі абвясціў 10 амерыканскіх дыпламатаў персонамі нон грата. Яны пакінулі Беларусь 3 траўня.

У пачатку верасня ЗША прыпынілі дзеянне санкцыяў у дачыненні да двух прадпрыемстваў «Белнафтахіма» на паўгады. Гэта было зроблена ў адказ на вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Аляксандра Казуліна, аднаго з лідэраў прадпрымальніцкага руху Сяргея Парсюкевіча і моладзевага актывіста Андрэя Кіма, якіх міжнародная супольнасць прызнала палітвязнямі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках