9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея шантажуе беларускія ўлады новай трубой

3

Экс-прэзідэнт расейскай “Транснафты”, а цяпер кіраўнік дзяржкарпарацыі “Олимпстрой” Сямён Вайншток у інтэрв'ю газеце "КоммерсантЪ" распавёў пра будучыню трубаправода да Балтыйскага мора, які дазволіў бы Расеі адмовіцца ад паставак нафты ў Еўропу праз Беларусь.

Адказваючы на пытанне аб будаўніцтве новага трубаправода да Балтыйскага мора – БТС-2, які дазволіць Расеі адмовіцца ад паставак нафты ў Еўропу праз Беларусь, Вайншток заявіў:

– Праз Беларусь мы перапампоўваем 103 млн. тон нафты ў год з 250 млн. тон экспарту. Калі Беларусь не будзе палітызаваць пытанні транзіту, змяненняў у наяўнай сістэме не адбудзецца. Таму што будаўніцтва БТС-2 – гэта стоадсоткавая страта, і праект накіраваны на вырашэнне толькі палітычнага складальніка, які ёсць у нашага суседа. Калі ён не будзе нам ставіць перашкоды, будзем працаваць праз яго. Калі будзе, то давядзецца яго абысці і вырашыць праблему.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках