9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Межы Курапат пазапраўна «падрэзалі»

1

Існуе значнае несупадзенне межаў зон аховы Курапат, прынятых Беларускім рэспубліканскім навукова-метадычным саветам па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны і пасля зацверджаных дзяржаўнымі структурамі. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня савета Беларускага добраахвотнага грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антось Астаповіч.

Паводле яго слоў, такую выснову ён зрабіў у выніку аналізу матэрыялаў па ахоўных зонах гісторыка-культурнай каштоўнасці "Месца знішчэння ахвяр палітычных рэпрэсій 1930–1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты".

"У канцы лістапада 2007 года я звярнуўся ў Мінкульт за дазволам для азнаямлення з схемай ахоўных зон Курапат і атрыманнем копіі гэтага дакумента ў сувязі з тым, што Беларускі рэспубліканскі навукова-метадычны савет па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны 20 траўня 2003 года прыняў схему ахоўных зон урочышча, сутнасць якой да гэтага часу была невядомая шырокай грамадскасці. На гэтай схеме, распрацаванай УП "Проектреставрация" па замове АА "Беларуская асацыяцыя ахвяр палітычных рэпрэсій", вызначаныя межы гісторыка-культурнай каштоўнасці і межы яе ахоўных зон, дзе забароненае любое будаўніцтва да сцвярджэння дзяржавай праекту мемарыалізацыі Курапат. 13 снежня 2007 года я атрымаў ад службоўцаў копію схемы ахоўных зон Курапат, пастановы Мінкульта, Менгарвыканкама і Менаблвыканкама аб зацвярджэнні гэтых зон", – сказаў А.Астаповіч.

Калі, паводле яго слоў, ён азнаёміў з гэтымі дакументамі навуковага кіраўніка гісторыка-культурнай каштоўнасці Маю Кляшторную, высветлілася, што пасля пасяджэння 20 траўня 2003 года межы ахоўных зон былі значна змененыя. "У такой сітуацыі ўзнікае пытанне аб законнасці карэктоўкі гэтага важнага дакумента, бо пра гэта нічога не вядома ні заказчыку схемы ахоўных зон Курапат, ні яе распрацоўшчыку", – адзначыў А.Астаповіч.

Па словах старшыні савета таварыства, калі незаконнасць карэктоўкі меж ахоўных зон Курапат пацвердзіцца, ён змушаны будзе звяртацца ў Камітэт дзяржаўнага кантролю і ў адміністрацыю прэзідэнта.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках