9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пацыенты сухотнага шпіталя зноў аб'яўляюць галадоўку

1

Пацыенты Рэспубліканскага сухотнага шпіталя "Новаельня" абяцаюць пачаць новую галадоўку і звярнуцца ў незалежныя праваабарончыя арганізацыі.

"Мы гатовыя перакрыць дарогу, каб на нас нарэшце звярнулі ўвагу. На дзяржаўныя структуры надзеі няма, будзем звяртацца ў недзяржаўныя і замежныя", – цытуе "Наша Нiва" ліст, які прыйшоў у рэдакцыю газеты.

"Просім дапамогі ў прэсы…, бо нам больш няма да каго звярнуцца – дзяржава адгарадзілася ад нас бетонным плотам", – гаворыцца ў лісце пацыентаў Рэспубліканскага сухотнага шпіталю. Як і раней, хворыя патрабуюць даць ім магчымасць шпацыраваць у ляску і наведваць краму, а таксама арганізаваць нармальнае харчаванне ў сталовай.

Галоўны лекар шпіталя Мечыслаў Доўгань ад каментараў адмаўляецца. Начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Ігар Броўка адзначыў, што ўсе праблемы ў Рэспубліканскім сухотным шпіталі ствараюцца некалькімі хворымі, былымі зняволенымі.

"У "Новаельні" знаходзяцца пацыенты з адкрытай формай захворвання, таму, хоць шпіталь і мае статус адкрытай установы, унутранымі правіламі выхад хворых за тэрыторыю забаронены", – сказаў ён.

14 студзеня каля 150 хворых Рэспубліканскага сухотнага шпіталя Дзятлаўскага раёна пасёлка Новаельня абвясцілі галадоўку. Па словах пацыентаў клінікі, да галадоўкі іх падштурхнулі цяжкія ўмовы знаходжання ў шпіталі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках