3 траўня 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тадэвуш Кандрусевіч: «Мы ўсе молімся за спачын душы Ірыны Казулінай»

Падчас прэсс-канферэнцыі, прысвечанай правядзенню заўтрашняга тэлемоста з Папам Бенедыктам XVI, мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пракаментаваў сітуацыю вакол пахавання Ірыны Казулінай.

«Я асабіста ініцыяваў адпяванне і развітанне з Ірынай Казулінай у Чырвоным касцёле, – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч. – Яна была добрай каталічкай, і мы ўсе молімся за спачын яе душы, таксама як усе мы маліліся за тое, каб яе мужу далі магчымасць развітацца з ёй».

На пытанне, ці возьме ўдзел арцыбіскуп у памінальнай малітве па Ірыне Казулінай, Тадэвуш Кандрусевіч адказаў, што пакуль не ведае, ці паспее з прычыны ўдзелу ў тэлемосце з Папам Рымскім. Аднак, у выпадку яго спазнення адпяванне правядзе ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, паведамляе "Наша ніва".

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках