26 красавiка 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джордж Буш назваў адмову вызваліць Казуліна «праявай зверства»

16
Джордж Буш назваў адмову вызваліць Казуліна «праявай зверства»

Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш учора пад час ўрачыстасьцяў з нагоды Women's History Month – Нацыянальнага гістарычнага жаночага месяцу -- выказаў павагу жанчынам Беларусі, Кубы і Бірмы, аддаў даніну памяці жонке беларускага палітвязьня Ірыне Казулінай і заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна.

Буш падзякаваў тым жанчынам у несвабодных краінах, якія не палохаюцца “рабіць выклікі сваім уладам” і да апошніх сілаў падтрымліваюць свабоду грамадзянаў, паведамляе "Радыё Свабода".

Амерыканскі лідэр у якасьці прыкладу назваў цяжкахворую кубінскую дысыдэнтку Марту Кабэлу і нядаўна памерлую ад раку жонку беларускага палітвязьня Аляксандра Казуліна – Ірыну.

“Амэрыканцы натхнёныя прыкладамі гэтых жанчын”,- заявіў Джордж Буш.

Прэзыдэнт ЗША скрытыкаваў беларускія улады за тое, што яны датэрмінова ня вызвалілі Аляксандра Казуліна, каб той змог правесьці апошнія дні разам са сваёй сьмяротна хворай жонкай. Такое стаўленьне, паводле Джорджа Буша, ёсьць “праявай зьверства”.

“ЗША заклікаюць і цяпер неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна, як і ўсіх іншых палітзьняволеных у Беларусі”, - заявіў прэзыдэнт ЗША.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках