27 красавiка 2024, Субота, 8:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навумаў гатовы вызваліць Казуліна, калі яму «прапануюць»

16

Падстаў для амністыі ў дачыненні Аляксандра Казуліна няма, заявіў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў 3 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску. Пры гэтым кіраўнік МУС адзначыў: «Калі будуць іншыя прапановы, мы выканаем».

Кіраўнік МУС падкрэсліў, што ў міністэрства няма падставы падаваць на амністыю ў дачыненні А.Казуліна, і яно не будзе гэтага рабіць, бо амністыя, у прыватнасці, прадугледжвае добрасумленнае адбыццё пакарання зняволеным. У той самы час, як адзначыў У.Навумаў, у А.Казуліна чатыры спагнанні і апошняе ён атрымаў у снежні 2007 года. Пра тое, завошта вынесеныя спагнанні палітвязню, прэс-цэнтр ужо паведамляў.

Пры гэтым, пасля слоў, што амніставаць Казуліна нельга, кіраўнік МУС адзначыў: «Калі будуць іншыя прапановы, мы выканаем».

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін быў арыштаваны 25 сакавіка 2006 года і прысуджаны да 5,5 гадоў калоніі за арганізацыю масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Еўразвяз і ЗША патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызвалення палітвязня А.Казуліна. Толькі ў дадзеным выпадку афіцыйны Менск можа разлічваць на нармалізацыю стасункаў з Захадам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках