9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы палітвязень Артур Фінькевіч сустрэўся з Вацлавам Гавэлам (фота)

Адзін зь лідэраў “Маладога Фронту”, былы палітвязень Артур Фінькевіч запрошаны на міжнародны фэстываль дакумэнтальных фільмаў “Адзін сьвет”, які праходзіць у Празе. 5 сакавіка адбылася сустрэча ўдзельнікаў фэстывалю з былым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавэлам.

Тэма фэстываля ў гэтым годзе - “Дыктатуры ў фокусе”. На фэстываль і канфэрэнцыю, што праходзіць у межах фэстываля, запрошаны Вязьні Сумленьня з усіх куткоў сьвету, дзе дасюль існуе дыктатура. Фэст імкнецца нагадаць, што паняцьці волі, свабоды, правоў чалавека не зьяўляюцца звычайнымі для ўсіх людзей. У рамках фэсту будуць адзначацца таксама 60-я ўгодкі прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.

На фэстывале, арганізатарам якога зьяўляецца дабрачыннае грамадзтва “Чалавек у бядзе”, будуць прадстаўленыя 138 дакумэнтальных фільмаў, прысьвечаныя праблеме сусьветных дыктатур, бяспраўя, галечы.

"За дзевяць гадоў фэст набыў ідэнтычнасьць, харызму і ўнутранае перакананьне. У яго ня толькі гледачы, а таксама сябры і прыхільнікі. Фэст таксама знаходзіць шырокі міжнародны водгук,"- аб гэтым сказаў на прэс-канфэрэнцыі заснавальнік фэсту Ігар Блажэвіч.

Фэстываль “Адзін Сьвет” праходзіць пад апякунствам Вацлава Гавэла, міністра культуры Вацлава Еглічкі і мэра сталічнага горада Прагі Паўла Бэма.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках