8 траўня 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілісты таксама павінны свяціцца флікерамі

29

Колькі ўжо казалася і пісалася пра флікеры – не перачытаць. Усім зразумела, што рэч гэта патрэбная і карысная. Аднак метады, якімі яны распаўсюджваюцца, часта выклікаюць абурэнне. З штрафамі за адсутнасць флікера ўсё зразумела – дзяржаве патрэбныя грошы. Аднак флікеры «паспяхова» ўкараняюцца ў аўташколах Менска.

Прычым адсутнасць флікера пагражае будучаму кіроўцу выключэннем з школы, альбо няздачай іспыту. Вось, што мне сказала дзяўчына, якая два дні таму атрымала права: «калі цябе не дай Бог зловіць даішнік падчас вучобы ў аўташколе без флікера, то можна адразу запісвацца ў чаргу на новае навучанне ў іншай аўташколе. Ёсць рэальныя выпадкі адлічэння з аўташколы за флікеры. А пра іспыт і казаць не варта, без флікера цябе проста не дапусцяць да здачы».

Пасля такога, ужо нічому не будзеш здзіўляцца. Нават калі Лукашэнка з'явіцца на экранах з флікерам…

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках