19 траўня 2024, Нядзеля, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі «Свабодны театр» атрымаў «асаблівае» прызнанне Еўропы

5

У грэчаскім горадзе Салонікі адбылося ўручэнне найпрэстыжнейшай еўрапейскай тэатральнай прэміі «Еўропа – тэатру».

У намінацыі «Новая тэатральная рэчаіснасць» спецыяльны прыз журы «Асаблівае прызнанне» атрымаў беларускі «Свабодны тэатр».

Адзіны з лаўрэатаў беларускі тэатр прадстаўлены на імпрэзе трыма спектаклямі – "Пакаленне Джынс”, “Быць Гаральдам Пінтэрам” і прэм’ерным паказам спектакля “Зона маўчання” у пастаноўцы Уладзіміра Шчэрбаня.

Пад час цырымоніі аднаму з ініцыятараў прэміі, былому міністру культуры Францыі Жаку Лангу кіраўніцтвам “Свабоднага тэатру” быў уручаны сцяг грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”. У адказ Жак Ланг заявіў, што пасля змянення палітычнай сітуацыі ў Беларусі цырымонія ўручэння прэміі “Еўропа - тэатру” абавязкова адбудзецца ў Менску. У групе падтрымкі “Свабоднага тэатру” на цырымоніі было шмат вядомых асобаў, у тым ліку спецыяльна туды прыляцеў лідэр руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

У цырымоніі ўручэння прэстыжнай еўрапейскай прэміі бралі ўдзел дырэктар па культуры і нацыянальнай спадчыне Рады Еўропы Роберт Палмер, кіраўнік Еўрапейскага культурнага фонду Готфрыд Вагнер, адзін з кіраўнікоў Каліфарнійскай школы мастацтваў Барыс Герац, тэатральны крытык брытанскай газеты “Гардыян” Майкл Білінгтон.

“Насамрэч гэта гістарычны не толькі для беларускага тэатру дзень, але і ўвогуле для краіны. Таму што ніколі яшчэ аніводны беларускі тэатральны калектыў не атрымліваў такога сур’ёзнага прызнання свету. Гэтая цікаўнасць сведчыць пра тое, што беларуская сітуацыя, і палітычная, і культурная, неабыякава для Еўропы”, - паведаміў кіраўнік “Свабоднага тэатру” Мікалай Халезін у інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі’97.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках