14 чэрвеня 2024, Пятніца, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цяжкае рашэнне рэктара Шымава

19

У чацвер рэктарат Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага унiверсiтэта правёў адмысловае пасяджэнне, на якiм разглядалася пытанне аб выключэннi з унiверсiтэту актывiсткi “Маладога фронту” Людмiлы Атакулавай.

Людмiла Атакулава навучаецца на трэцiм курсе “Вышэйшай школы турызму”, што працуе пры БДЭУ. Афiцыйных падстаў для выключэння дзяўчыны няма, бо яна амаль не мае пропускаў i мае досыць высокi сярэднi был -- 7,5. I ўсё ж спецыяльная камiсiя, ў склад якой увайшлi больш за дваццаць чалавек, вырашыла хадайнiчаць перад рэктарам БДЭУ Уладзiмiрам Шымавым аб адлiчэннi Людмiлы.

“Дэкан майго факультэта Кабушкiн адзначыў, што я “супрацьстаю соцыуму, -- распавяла Людмiла “Народнай волі”. – Пры гэтым ён заўважыў, што ўдзельнiчаючы ў акцыях апазiцыi, адбываючы арышты, я быццам бы парушаю закон i не выконваю сваiх грамадзянскiх i студэнцкiх абавязальнiцтваў. Я на гэта заўважыла, што асноўнай мэтай навучання з’яўляецца адукацыя i выхаванне. Выхаванне менавiта годнага, сумленнага, шчырага чалавека, а не шэрага студэнта, якi будзе рушыцца па плынi i падпарадкоўвацца знешнiм абставiнам, якiмi б яны нi былi”.

Словы дзяўчыны ўспрыняты не былi. Канчатковае рашэнне рэктар Шымаў павiнен прыняць на працягу блiжэйшых дзён. За адлiчэнне выдатнiцы Таццяны Хома ён ужо апраўдваецца некалькi гадоў, пытанне аб адлiчэнні Людмiлы Атакулавай прадэманструе канчатковы твар рэктара, якому вельмi хочацца выглядаць цывiлiзаваным чалавекам.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках