26 красавiка 2024, Пятніца, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце пройдуць дэбаты пра атрыманне беларусамі шэнгенскіх візаў

2

У межах чарговай сесіі Еўрапарламенту ў Страсбургу (Францыя) 21 красавіка адбудуцца дэбаты пра ўмовы атрымання шэнгенскіх візаў грамадзянамі Беларусі і Украіны.

Запланавана заява прадстаўніка Камісіі ЕС і выступы дэпутатаў, паведамляе прэс-служба Еўрапарламенту.

Як адзначыла ў інтэрвію БелаПАН кіраўнічка НГА "Офіс за дэмакратычную Беларусь" (Брусэль, Бельгія) Вольга Стужынская, дэбаты адбудуцца па прапанове дэпутатаў, што ініцыявалі кампанію па зборы подпісаў за паніжэнне памеру консульскага збору за шэнгенскія візы для беларусаў. Калі да пачатку траўня больш паловы з 785 дэпутатаў пагодзяцца з прапановай, яна будзе скіравана ў Раду і Камісію ЕС. Пакуль сабрана каля 140 подпісаў. В.Стужынская прызнала, што працэс ідзе павольна.

З 2007 году консульскі збор для беларусаў за шэнгенскую візу ўзняўся з 35 да 60 еўра. З 2008 году, калі да шэнгенскай зоны далучыліся дзевяць новых сяброў, 60 еўра беларусы плацяць і за візіт у суседнія еўрапейскія краіны. Украіна, Грузія, Малдова і Расея, дзякуючы дамове з ЕС аб спрашчэнні візавых фармальнасцяў, плацяць за візіт у шэнгенскую зону 35 еўра.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках