18 траўня 2024, Субота, 4:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы ствараюць рух «За бяз’ядзерную Беларусь»

6

21 красавіка ў Менску на паседжанні групы навукоўцаў створаны аргкамітэт руху "За бяз'ядзерную Беларусь". У аргкамітэт увайшлі навукоўцы Ягор Фядзюшын, Юры Варонежцаў, Георгі Лепін, Іван Нікітчанка і іншыя.

Як адзначыў кандыдат тэхнічных навук, дырэктар інстытуту гуманітарных і экалагічных тэхналогій Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій Ягор Фядзюшын, аргкамітэт будзе рабіць усё, каб "дагрукацца да розуму ўсіх чыноўнікаў". На думку навукоўца, будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі дапусціць нельга. "За ўвесь час спрэчкі, будаваць АЭС ці не, ніхто ніякіх звестак і эканамічнага абгрунтавання ў абарону атамнай энергетыкі не прывёў", - заявіў Я.Фядзюшын.

На паседжанні прыняты зварот да навукоўцаў Беларусі і іншых краін свету. У ім адзначаецца, што "краінай, найбольш пацярпелай ад гэтак званага мірнага атаму, з'яўляецца Беларусь". Таму навукоўцы выступаюць за недапушчальнасць размяшчэння на тэрыторыі краіны ядзернай зброі і яе элементаў, будаўніцтва АЭС і захоўвання ядзерных адкідаў.

"Беларусь месціцца ў самым цэнтры Еўропы і можа стаць прыкладам для іншых краін свету ў стварэнні бяспечных умоваў жыцця для народа. Навукоўцы нясуць асаблівую адказнасць за бяспечныя ўмовы жыцця людзей", - гаворыцца ў звароце.

Навукоўцы вырашылі ўдзельнічаць у "Чарнобыльскім шляху-2008", які пройдзе 26 красавіка, паведамляе БелаПАН.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках