21 траўня 2024, aўторак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрміны выбару пляцоўкі пад АЭС праваленыя

7

Канчатковы выбар пляцоўкі пад будаўніцтва АЭС у Беларусі будзе зроблены да канца чэрвеня 2008 года, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік дырэктара РУП "БелНДПІЭнергапрам" Уладзімір Баброў.

Аднак у студзені на паседжанні Савета бяспекі па пытаннях будаўніцтва АЭС было заяўлена, што пляцоўка будзе абраная яшчэ ўвесну 2008 года.

У цяперашні час па-ранейшаму вядзецца даследаванне чатырох пляцовак для будучай АЭС - Краснапалянскай і Кукшынаўскай у Магілёўскай вобласці, Верхнядзвінскай у Віцебскай вобласці і Астравецкай у Гарадзенскай вобласці.

Па словах Баброва, гэтыя пляцоўкі вывучаныя ў рознай ступені, што звязана з немагчымасцю правядзення работ адначасова на ўсіх пляцоўках у сувязі з абмежаванай колькасцю тэхнічных сродкаў і кадраў.

Пры гэтым ён адзначыў, што адшуканні паказваюць, что што фактычна на кожнай з іх магчымае будаўніцтва АЭС.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках