9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктараў саджаюць з дапамогай правакацыяў?

20

Адвакат дырэктара гомельскага прадпрыемства "Спектр 75" Івана Русецкага, арыштаванага па падазрэнні ў атрыманні хабару, звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на дзеянні супрацоўнікаў пракуратуры Савецкага раёна Гомелю.

Дырэктар ВПУП "Спектр 75" быў затрыманы па падазрэнні ў атрыманні 1 млн. рублёў 13 сакавіка, у гэты самы дзень адносна яго была распачата крымінальная справа. 5 красавіка адміністрацыя і супрацоўнікі "Спектру 75" звярнуліся ў пракуратуру Савецкага раёна з просьбай змяніць меру спынення дырэктару прадпрыемства. З такім зваротам, а таксама хадайніцтвам і сведкавымі паказаннямі аб невінаватасці дырэктара прадпрыемства супрацоўнікі заводу звярнуліся і ў пракуратуру Гомельскай вобласці. У задавальненні хадайніцтва было адмоўлена.

Як паведаміў БелаПАН намеснік дырэктара прадпрыемства Яўген Процкі, ён і яшчэ пяць супрацоўнікаў прадпрыемства сталі сведкамі таго, як 13 сакавіка грамадзянін Альберт Бадалян спрабаваў даць хабар дырэктару, але той адмовіўся. "Бадалян на нашых вачах двойчы спрабаваў уперці дырэктару нейкі пакет, але начальнік адмовіўся, а другі раз гэты грамадзянін паведаміў, што прынёс формы для дэталяў, і практычна гвалтам уручыў пакет дырэктару, а сам уцёк. Дырэктар спрабаваў яго дагнаць, але ў дзвярах яго арыштавалі супрацоўнікі міліцыі", - заявіў Я.Процкі.

У скарзе ў Генпракуратуру адвакат Пётр Барысаў адзначае, што яго падабаронны двойчы адмаўляўся ад узнагароды, якую яму прапаноўвалі ў прысутнасці сведак, а калі гэта здзяйсняўся аператыўны эксперымент, то ён не мог быць двойчы санкцыянаваны на працягу некалькіх гадзінаў. "Усе супрацоўнікі прадпрыемства, прысутныя пры гэтых падзеях, дапытаны ў якасці сведак па крымінальнай справе і далі праўдзівыя паказанні, а таксама звярнуліся ў пракуратуру з шэрагам пісьмовых хадайніцтваў, якія пацвярджаюць і абгрунтоўваюць іх пазіцыю", - адзначыў П.Барысаў.

Адвакат просіць спыніць крымінальны пераслед дырэктара ў сувязі з адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках