18 траўня 2024, Субота, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб СМІ разгледзяць 17 чэрвеня

Законапраект “Аб сродках масавай інфармацыі” ня ўтрымлівае нейкіх канцэптуальных зьменаў у гэтай сфэры і будзе разгледжаны «дэпутатамі» «палаты прадстаўнікоў» 17 чэрвеня.

Пра гэта заявіў старшыня камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Юры Кулакоўскі, паведамляе “Радыё Свабода” са спасылкай на Інтэрфакс.

Ён ўдакладніў, што пра Інтэрнэт у законапраекце няма нічога. “Ёсьць толькі спасылка, што гэтая сфэра рэгулююцца дзейным заканадаўствам”.

Нагадаем, што некалькі дзён таму першая намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч зазначыла, што існуе праблема “дэзынфармацыйных плыняў” замежных сайтаў, якія «ставяць на мэце дэструктыўна ўплываць на сытуацыю ў Беларусі».

“Але ёсьць досьвед Кітаю, які перакрыў доступ да такіх сайтаў на сваёй тэрыторыі”, — выказалася Л.Ананіч на круглым стале, матэрыялы якога друкуе часопіс “Беларуская думка”.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках